У Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы пасля рамонту адкрылі хірургічнае аддзяленне

В Новополоцкой центральной городской больнице после ремонта открыли хирургическое отделение
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы пасля рамонту ўрачыста адкрылі хірургічнае аддзяленне.

Удзел у знакавай падзеі прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў, адміністрацыя і супрацоўнікі НЦГБ.

Абнаўленне аддзялення, разлічанага на 55 койка-месцаў, стала вынікам сумеснай працы галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама і Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта.

Міхаіл Вішневецкі адзначыў, што ў НЦГБ аказваецца дапамога не толькі навапалачанам, але і жыхарам бліжэйшых раёнаў. А светлыя сучасныя палаты, працэдурныя зробяць знаходжанне пацыентаў у аддзяленні больш камфортным, акрамя гэтага, і супрацоўнікі ў такіх умовах будуць працаваць яшчэ з большай аддачай.

– У Віцебскай вобласці планамерна вядзецца рамонт і мадэрнізацыя ўстаноў аховы здароўя, як у частцы паляпшэння ўмоў знаходжання пацыентаў і знаходжання супрацоўнікаў, так і мадэрнізацыя па аснашчэнні медыцынскім абсталяваннем, – падкрэсліў Міхаіл Леанцьевіч.

Галоўны ўрач Наваполацкай ЦГБ Ірына Шэмянкова распавяла, што ўжо завяршаюцца рамонтныя работы ў кардыялагічным і траўматалагічным аддзяленнях, працягваюцца будаўніча-мантажныя работы па мадэрнізацыі тэрапеўтычнага корпуса з заменай ліфтавага абсталявання і падрыхтоўкай памяшкання пад устаноўку МРТ.

"Віцебскія весці"