У абласным цэнтры адбылася спартакіяда на прызы кіраўніка віцебскай міліцыі
Сёння начальнікі аддзелаў міліцыі вобласці разам са сваімі намеснікамі прынялі ўдзел у спаборніцтвах на прызы начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Максіма Суботы.
На першым этапе спаборніцтваў праваахоўнікі прадэманстравалі сваю дакладнасць стральбы з пісталета Макарава.
Пазней прайшлі тэсціраванне па сваіх напрамках службовай дзейнасці.
На базе Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву паказалі навыкі валодання баявымі прыёмамі барацьбы і здалі нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы.
У завяршэнне спаборніцкага дня міліцыянеры сабраліся ў актавай зале абласнога ўпраўлення.

Падводзячы вынікі, Максім Субота сказаў:
- Вы займаеце высокія пасады, а значыць, павінны быць прыкладам для сваіх падначаленых. На вас раўняюцца маладыя супрацоўнікі. Асабісты прыклад — гэта не проста інструмент кіравання, а пуцяводнік для дасягнення высокіх вынікаў у службовай дзейнасці вашых калектываў. Вядзіце свае падраздзяленні наперад, служыце на карысць грамадзян і краіны. Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, невычарпальных сіл і энергіі.
Лідарамі спаборніцтваў сталі:
З ліку начальнікаў аддзелаў міліцыі вобласці па відах падрыхтовак:
Лепшы па агнявой падрыхтоўцы – начальнік Расонскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Андрэй Мікалаеў.
Лепшымі па фізічнай падрыхтоўцы сталі:
З ліку намеснікаў начальнікаў аддзелаў міліцыі вобласці па відах падрыхтовак:
Лепшы па агнявой падрыхтоўцы – намеснік начальніка Докшыцкага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі падпалкоўнік міліцыі Іван Кавалёнак.
Лепшымі па фізічнай падрыхтоўцы сталі:
"Віцьбічы"

- у бегу на 500 метраў – начальнік Ушацкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Віталь Карэньскі;
- у бегу 10х10 метраў – начальнік Пастаўскага РАУС палкоўнік міліцыі Дзмітрый Куталёў;
- у падцягваннях на перакладзіне - начальнік Полацкага РАУС палкоўнік міліцыі Вячаслаў Петкун;
- у комплексным сілавым практыкаванні начальнік Аршанскага РАУС палкоўнік міліцыі Аляксей Цяпко.
З ліку намеснікаў начальнікаў аддзелаў міліцыі вобласці па відах падрыхтовак:
Лепшы па агнявой падрыхтоўцы – намеснік начальніка Докшыцкага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі падпалкоўнік міліцыі Іван Кавалёнак.
Лепшымі па фізічнай падрыхтоўцы сталі:
- у бегу на 500 метраў – намеснік начальніка – начальнік крымінальнай міліцыі Аршанскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Міленцей;
- у бегу 10х10 метраў – першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Пётр Пачкоўскі;
- у падцягваннях на перакладзіне – першы намеснік начальніка Бешанковіцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Германовіч;
- у комплексным сілавым практыкаванні - намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Шаркаўшчынскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Арэшкаў.
"Віцьбічы"