У аблвыканкаме арганізавана навучанне спецыялістаў райгарвыканкамаў па пытаннях кіравання дзяржмаёмасцю

Работа з дзяржаўнай маёмасцю ў 2021 годзе дазволіла папоўніць бюджэт на 24,6 млн. руб. У гаспадарчы абарот было ўключана 262 невыкарыстоўваных аб'екта нерухомасці – найбольшая колькасць сярод абласцей рэспублікі.

Аднак, разам з тым, павялічылася і доля невыкарыстоўванай дзяржмаёмасці – сёння гэта 809 тыс. кв.м. Уключыць у гаспадарчы абарот у гэтым годзе трэба 354 аб'екта нерухомасці, або на 8% больш чым летась.

У бягучым годзе ў гарадах і раёнах Віцебскай вобласці плануецца працягнуць работу па забеспячэнні павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваных аб'ектаў нерухомасці, прычым работа гэтая будзе праводзіцца на пастаянным кантролі.

Для наладжвання якаснай і плённай работы ў гэтым напрамку, Віцебскім аблвыканкамам на гэтым тыдні арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі для адказных спецыялістаў усіх райгарвыканкамаў вобласці, якія займаюцца пытаннямі кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.

Акрамя спецыялістаў камітэта "Віцебскаблмаёмасць", для больш шырокага асвятлення праблематыкі стаячых пытанняў, а таксама падзяліцца сваім вопытам работы, запрошана кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці, унітарнага прадпрыемства "Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры", галоўнага ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама, праектнага інстытута "Віцебскгіпразем", галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Віцебскай вобласці.

У межах гэтага тыдня, пытанні, звязаныя з кіраваннем дзяржаўнай маёмасцю, плануецца абмеркаваць не толькі ў тэорыі, але і абмяняцца думкамі і практыкай праводзімай работы.

Работа з невыкарыстоўванай маёмасцю з'яўляецца адным з рэзерваў павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных актываў і развіцця Віцебскага рэгіёна ў цэлым.