У аблвыканкаме падвялі вынікі падрыхтоўкі органаў тэрытарыяльнай абароны і адзначылі найлепшых

В облисполкоме подвели итоги подготовки органов территориальной обороны и отметили лучших
https://www.vitbichi.by/ У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыні гарадскіх і раённых выканкамаў – начальнікі раёнаў тэрытарыяльнай абароны, кіраўнікі органаў унутраных спраў і іншыя службовыя асобы, якія ўдзельнічаюць у вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны вобласці.

Як адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ліневіч, ва ўжо мінулым годзе асноўныя намаганні былі накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сістэмы кіравання тэрытарыяльнай абаронай, а таксама ўзроўню падрыхтоўкі службовых асоб органаў кіравання і мясцовых выканкамаў, якія адказваюць за тэрытарыяльную абарону ў раёнах, з улікам ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца.




– Сёння стаіць задача выканаць комплекс арганізацыйных мерапрыемстваў па фарміраванні народнага апалчэння і яго забеспячэнні, – падкрэсліў Анатоль Ліневіч.

Па словах ваеннага камісара Віцебскай вобласці палкоўніка Руслана Шкадзіна, у 2023 годзе праведзена 79 мерапрыемстваў падрыхтоўкі і з усімі пастаўленымі задачамі уд

алося справіцца. Так, у жніўні – верасні на тэрыторыі Полацкага раёна прайшоў вучэбны збор з ваеннаабавязанымі на штатных пасадах у раёне фарміравання, а таксама вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна. У межах збору апрабаваны парадак прымянення Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету і атрадам народнага апалчэння для выканання задач тэрытарыяльнай абароны.

– Службовыя асобы выканкамаў вобласці, гарадоў і раёнаў робяць усё неабходнае для таго, каб тэрытарыяльная абарона была не проста словамі, а створаная сістэма падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў з'яўлялася эфектыўнай і разнапланавай. Падводзячы вынікі года, можна з упэўненасцю сказаць, што тэрытарыяльная абарона вобласці развіваецца ў правільным напрамку, службовыя асобы пераймаюць перадавы вопыт у пытаннях падрыхтоўкі, актыўна ўдзельнічаюць у удасканаленні заканадаўчай і матэрыяльнай базы, – адзначыў ваенкам вобласці і дадаў, што ў 2024 годзе інтэнсіўнасць мерапрыемстваў будзе павышана.

" src="/api/v1/media/27914/file" width="1024"/>

Напрыканцы падвядзення вынікаў навучальнага года прайшла цырымонія ўзнагароджання найбольш адметных службовых асоб. Сярод лепшых рэгіёнаў па комплексе пытанняў тэрытарыяльнай абароны адзначаны Полацкі і Аршанскі раёны. 

"Віцьбічы"