У аблвыканкаме прайшло пасяджэнне абласной камісіі па ўцягванні дзяржмаёмасці ў гаспадарчы абарот

В облисполкоме прошло заседание областной комиссии по вовлечению госимущества в хозоборот

16 красавіка ў Віцебскім аблвыканкаме адбылося пасяджэнне камісіі па уцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўванай дзяржаўнай маёмасці.


На камісіі прысутнічалі прадстаўнікі абласных органаў кіравання і прадпрыемстваў рэгіёна. У рэжыме відэаканферэнцыі прымалі ўдзел кіраўнікі ўсіх райвыканкамаў вобласці.

Па колькасці аб'ектаў, уцягнутых у гаспадарчы абарот за 2025 год, Віцебская вобласць заняла першае месца сярод абласцей краіны ‒ фактычна было ўцягнута 130 аб'ектаў. Асноўны спосаб уцягвання маёмасці ‒ гэта яе продаж на аўкцыёне (110 аб'ектаў).


Каб паказаць не горшы вынік і ў гэтым годзе, на пасяджэнні была разгледжана праводзімая работа ва ўсіх рэгіёнах вобласці па выніках першага квартала 2026 года. Гэта і ўцягванне маёмасці ў гаспадарчы абарот, яе спісанне і знос, пытанні рэгістрацыі і інвентарызацыі, работа прадстаўнікоў дзяржавы ў гаспадарчых таварыствах.


Па выніках работы лепшыя супрацоўнікі райвыканкамаў былі ўзнагароджаны ганаровай граматай камітэта за актыўнае садзейнічанне ў рэалізацыі функцый у сферы маёмасных адносін.


Узнагароджанне праводзіла намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. Сярод

узнагароджаных: намеснікі старшынь Бешанковіцкага і Докшыцкага райвыканкамаў, спецыялісты Гарадоцкага, Полацкага райвыканкамаў і Віцебскага аблвыканкама.