Віцебская вобласць накіруе заробленыя на суботніку грошы на абнаўленне мемарыялаў
"Чакаецца, што ў суботніку прыме ўдзел больш за 350 тыс. чалавек, плануецца зарабіць больш за Br800 тыс. Палова гэтых сродкаў, якая застаецца ў распараджэнні вобласці, будзе накіравана на мемарыяльны комплекс "Рыленкі" ў Дубровенскім раёне і мемарыяльны комплекс "Прарыў" ва Ушацкім раёне", - распавёў Уладзімір Пянін.
У кожным горадзе і раёне вызначаны месцы, дзе ў суботу высадзіцца працоўны дэсант. Працоўныя калектывы будуць прыводзіць у парадак тэрыторыі, прылеглыя да прадпрыемстваў і арганізацый, жыхары вобласці будуць добраўпарадкаваць памятныя месцы, паркі і скверы, дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, музейныя комплексы.
У прыватнасці, у Віцебску асноўныя работы разгорнуцца ў парку 70-годдзя Перамогі, на тэрыторыі пахавання вязняў канцлагера "5-ы полк", парку Савецкай арміі.
Жыхары Полацка будуць працаваць на аб'ектах, якія абнаўляюцца да Дня беларускага пісьменства. Акрамя гэтага, кіраўніцтва раёна прыняло рашэнне падчас працоўнай акцыі прывесці ў парадак, добраўпарадкаваць, а месцамі і аднавіць дзіцячыя пляцоўкі ва ўсіх населеных пунктах. У Аршанскім раёне маштабныя работы будуць выкананы па добраўпарадкаванні філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Ляўках.
Паўсюдна ў вобласці плануецца заняцца дарогамі - у дапамогу дарожнікам будзе накіравана каля 1,3 тыс. чалавек і каля 70 адзінак тэхнікі. Будуць прыводзіцца ў парадак абочыны, арганізуюць работы па высечцы хмызнякоў і абрэзцы дрэў, ямачнага рамонту.
Мемарыяльны комплекс "Рыленкі" узведзены ў 1973 годзе на Рыленскіх брацкіх могілках Дубровенскага раёна. Гэта месца пахавання 10 тыс. савецкіх воінаў 11-й гвардзейскай і 31-й арміі, якія загінулі ў раёне ў жорсткіх баях з кастрычніка 1943 года па чэрвень 1944-га.
Мемарыяльны комплекс "Прарыў" у
Алена Ціханава - БЕЛТА.