У аснове – бяспека падрастаючага пакалення: прадстаўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэліся з педагогамі і бацькамі навучэнцаў гімназіі №2 г.Віцебска

Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук і старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Дзмітрый Арэхв сустрэліся з педагагічным складам і актывам бацькоўскага камітэта ўсіх класаў ДУА «Гімназія №2 г.Віцебска».

У межах сустрэчы абмеркавалі пытанні арганізацыі выхаваўчай і прафілактычнай работы з навучэнцамі гімназіі.

Пры гэтым пракурорскія работнікі звярнулі ўвагу на забеспячэнне бяспекі непаўналетніх, недапушчальнасць здзяйснення падлеткамі правапарушэнняў і іх уцягвання ў антыграмадскія паводзіны, у тым ліку ў пазавучэбны час і ў надыходзячы восеньскі канікулярны перыяд, ролю настаўнікаў і бацькоў у гэтай сферы.

Таксама абмеркавалі пытанні прафілактыкі злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, інфармацыйнай бяспекі навучэнскай моладзі.

У сувязі з разнастайнасцю інфармацыйных рэсурсаў і актыўным карыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт прадстаўнікі нагляднага ведамства арыентавалі прысутных на атрыманне неабходнай прававой і іншай цікавай інфармацыі толькі з афіцыйных крыніц.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці
Дзмітрый Арэхв