У аснове прафілактыка. Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэўся з навучэнцамі СШ №11 і іх бацькамі

У сярэдняй школе №11 г. Віцебска арганізаваны сустрэчы работніка пракуратуры з вучнямі восьмых класаў і іх бацькамі.

Мэта сустрэчы: прафілактыка і папярэджанне здзяйснення злачынстваў і іншых правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі.

У ходзе размовы работнік пракуратуры асвятліў пытанні, якія тычацца падстаў прыцягнення да крымінальнай адказнасці непаўналетніх, катэгорыі злачынстваў, прывёў прыклады следча-судовай практыкі. Таксама асобна абмеркавалі пытанні незаконнага абароту наркотыкаў сярод моладзі, здзяйснення злачынстваў праз выкарыстанне глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт.

Пры гэтым акцэнтаваў увагу на выпадкі, калі непаўналетнія самі становяцца ахвярай злачынных замахаў.

Пасля абмеркавання прадстаўнік нагляднага ведамства адказаў на зададзеныя пытанні.

Прафілактычная работа з навучэнскай моладдзю будзе працягнута.

Намеснік начальніка аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
Сяргей Селіханаў