У аснове – прафілактыка. Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэўся з вайскоўцамі воінскай часці ў Лепельскім раёне
Старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства у войсках пракуратуры Віцебскай вобласці Андрэй Сухарукаў сустрэўся з камандаваннем і вайскоўцамі 19 брыгады, якая дыслацыруецца ў в.Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Прадстаўнік нагляднага ведамства выступіў на тэму прафілактыкі здзяйснення воінскіх злачынстваў і правапарушэнняў, прывёў прыклады са следча-судовай практыкі, пры гэтым асобна спыніўся на паўнамоцтвах пракурора ў дадзенай сферы.
Пасля выступлення пракурорскі работник адказаў на паступіўшыя пытанні.
Аддзел па наглядзе за выкананнем
заканадаўства
у войсках
пракуратуры
Віцебскай вобласці.