У аснове працы – прафілактыка. Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці наведаў ЛП №4 у г.Віцебску
Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Васіль Пашкоўскі наведаў «Лячэбна-працоўны прафілакторый № 4» у г. Віцебску.
Мэта - асветніцка-прафілактычная работа антынаркатычнай накіраванасці.
У ходзе наведвання прадстаўнік нагляднага ведамства правёў сустрэчу з грамадзянамі, якія знаходзяцца ва ўстанове, агучыў актуальныя пытанні папярэджання і спынення незаконнага абароту наркатычных сродкаў, растлумачыў прававыя наступствы проціпраўнай дзейнасці ў дадзенай злачыннай сферы, адказаў на паступіўшыя пытанні.
Пасля абмеркавання правёў прафілактычныя гутаркі з адміністрацыяй установы, дадаткова вывучыў умовы ўтрымання асоб у ЛПП, бытавога ўладкавання, аказання ім медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі.
Аддзел пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання