У перыяд правядзення пасяўной кампаніі пракуратурай вобласці выяўлены парушэнні заканадаўства

Маніторынг сітуацыі ў гэтай важнай сферы паказаў, што не паўсюдна на месцах забяспечана дакладнае выкананне заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, дапускаюцца факты элементарнай бязгаспадарнасці і крадзяжоў, нерацыянальнага выкарыстання матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў.

Так, на складзе захоўвання насення сельскагаспадарчых раслін СВФ ім. Ю.Смірнова ААТ «Аршанскі КХП» Дубровенскага раёна адсутнічалі вароты.

У ААТ «Гвардзейскі» Міёрскага раёна, нягледзячы на недахоп мінеральных угнаенняў (52,7%), іх захоўванне ажыццяўлялася ў напаўразбураным памяшканні з праёмамі ў даху і сценах, якое не мае замкавых прылад. Аналагічныя парушэнні выяўлены ва Ушацкім, Полацкім, Гарадоцкім, Глыбоцкім, Расонскім і іншых раёнах.

Вольны доступ у складское памяшканне ААТ «Чарневічы» Глыбоцкага раёна і адсутнасць кантролю пацягнулі крадзеж мінеральных угнаенняў (461 кг карбаміду) на суму 2 221 098 рублёў работнікамі гаспадаркі Кандыба А.Э. і Кабечус Р.Ф. У цяперашні час вядзецца расследаванне крымінальнай справы па ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь.

Згодна з прадстаўленымі данымі горрайпракурораў на тэрыторыі вобласці ў органы ўнутраных спраў у перыяд пасяўных работ паступіла 42 паведамленні аб крадзяжах у сельскагаспадарчых арганізацыях. Па 9 матэрыялах РОСК узбуджаны крымінальныя справы (па ч.ч.1,2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь - 8 спраў, ч.1 арт.210 КК Рэспублікі Беларусь - 1 справа).

Дапускаліся відавочныя парушэнні тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур, вытворчасці работ з хімікатамі ў гаспадарках Міёрскага, Віцебскага, Гарадоцкага раёнаў і іншых.

Не ва ўсіх сельгасарганізацыях была забяспечана захаванасць тэхнікі, задзейнічанай у вясенне-палявых работах. Прычым, здзяйсненню правапарушэнняў у сельскагаспадарчай галіне нямала спрыяюць безгаспадарнасць, халатнае стаўленне да выканання працоўных абавязкаў работнікаў гаспадарак.

Пазiцыянаванне механiзатарам ААТ «Бешанковiчы Аграсэрвiс» Бешанковiцкага раёна Апанасенкам А.П. трактара МТЗ на полi з прычыны яго паломкi пацягнула крадзеж неўстаноўленай асобай акумулятарнай батарэi, фары i дызельнага паліва. Па дадзеным факце Бешанковiцкiм РАСК узбуджана крымiнальная справа па ч.1 арт.205 КК Рэспублiкi Беларусь, праводзiцца расследаванне. Пракуратурай раёна iнiцыiравана прыцягненне механiзатара i галоўнага iнжынера гаспадаркi да матэрыяльнай адказнасцi.

Мелi месца выпадкi выпуску тэхнiкi на палi без правядзення дзяржаўнага тэхнiчнага агляду, неабходных дакументаў, медыцынскiх аптэчак i вогнетушыцеляў у Браслаўскiм, Гарадоцкiм, Пастаўскiм, Дубраўненскiм, Мiёрскiм, Чашнiцкiм, Глыбокiм, Сенненскiм, Расонскiм, Шумiлiнскiм раёнах.

Штогод падчас наглядовых мерапрыемстваў выяўляюцца факты непрыняцця належных мер па агароджваннi, навядзеннi парадку на

мехдварах. У выніку нядобрасумленнага стаўлення да сваіх службовых абавязкаў кіраўнікоў і адказных асоб сельгаспрадпрыемстваў, а таксама адсутнасці належнага кантролю з боку райсельгаспродаў, сітуацыя на месцах не паляпшаецца.

Працяглы час аб'екты сельгаспрадпрыемстваў не прыводзяцца ў проціпажарнае стан.

Яшчэ адной праблемай на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу з'яўляецца адсутнасць належнага кантролю з боку кіраўніцтва і службовых асоб за працай вадзіцеляў і механізатараў, непрыняцце канкрэтных мер, накіраваных на барацьбу з п'янствам на працоўным месцы.

За перыяд правядзення пасяўной кампаніі ўстаноўлена 65 выпадкаў знаходжання работнікаў гаспадарак на працоўных месцах у стане алкагольнага ап'янення.

У маі бягучага года слесар ГП «Дразды-Агра» знаходзіўся на працоўным месцы на мехдвары ў в. Дразды Бешанковіцкага раёна ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янення. Ён жа, у перыяд правядзення пасяўной кампаніі 2015 года быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што кіраваў трактарам К 700, не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку, здзейсніў ДТЗ, пасля чаго пакінуў месца ДТЗ і ўжыў спіртныя напоі да праходжання асведчавання ва ўстаноўленым парадку.

Дапускаюцца факты кіравання сельгастэхнікай механізатарамі ў стане алкагольнага ап'янення ў гаспадарках Чашніцкага, Шумілінскага,

Бешанковіцкага, Лёзненскага раёна).

У перыяд пасяўных работ па выніках праведзеных праверак органамі пракуратуры ўнесена 34 прадстаўленні, вынесена 22 прадпісанні, па патрабаванні пракурораў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 18 работнікаў гаспадарак, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 13 службовых асоб.

Старшы пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства і
заканадаўчай прававых актаў
пракуратуры Віцебскай вобласці
малодшы саветнік юстыцыі Вольга Грыцкевіч