У першы раз у першы клас: калектыў пракуратуры Талачынскага павіншаваў выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу з надыходзячым Днём ведаў

Напярэдадні 1 верасня калектыў пракуратуры Талачынскага раёна наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу, у якім пражываюць адзін хлопчык і шэсць дзяўчынак, узрост выхаванцаў ад 2 да 16 гадоў.

Пракурорскія работнікі падарылі Лагойскай Дашы, якая сёлета ідзе ў першы клас, партфель і канцылярскія прыналежнасці, а для ўсёй дружнай сям'і — вялікі торт.

Дзеці былі рады гасцям, з гонарам паказалі ўсе свае граматы, якіх бясконцая мноства, за дасягненні ў спартыўным і культурным жыцці, інтэлектуальных гульнях.

На памяць аб сустрэчы, у падзяку за цяпло і ўвагу, выхаванцы падарылі карціну з выявай чацвераногіх сяброў, якую самі намалявалі.

Цяпер яна ўпрыгожыць сцены адміністрацыйнага будынка пракуратуры раёна і будзе нагадваць усім, што чужых дзяцей не бывае.

Памочнік пракурора Талачынскага раёна
Вікторыя Кржэсінская