У полі зроку пракурораў – пытанні прафілактыкі правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі
У полі зроку пракурораў пастаянна знаходзяцца пытанні прафілактыкі правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі, аздараўлення абстаноўкі ў неспрыяльных сем'ях.
За дванаццаць гадоў дзеяння Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем'ях» у выніку паслядоўна праводзімай органамі пракуратуры вобласці каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі назіраецца ўстойлівая дынаміка зніжэння колькасці дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З 2007 года іх колькасць знізілася з 4 808 да 2 998 дзяцей у 2018 годзе (або на 37,6%).
Пракуратурай вобласці прымаюцца арганізацыйна-практычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці прафілактычнай работы з дзецьмі і навучэнскай моладдзю.
Таксама, па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці з 2015 года ў рэгіёнах выканкамамі і суб'ектамі прафілактыкі арганізавана на пастаяннай аснове работа па выяўленні патэнцыйна небяспечных для дзяцей аб'ектаў, устараненні парушэнняў патрабаванняў бяспекі пры іх эксплуатацыі, правядзенні адпаведнай раз'ясняльнай работы сярод дзяцей і іх бацькоў.
У вобласці колькасць дзяцей, якія загінулі ад знешніх прычын, знізілася з 27 у 2017 годзе да 14 у 2018 годзе. У бягучым годзе ў вобласці ад знешніх прычын загінула 11 непаўналетніх (за аналагічны перыяд 2018 г. – 12).
Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў прынята рашэнне ад 27.03.2018 №10 «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў».
Згодна з дадзеным рашэннем у вобласці навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі з 1 верасня па 30 чэрвеня прадастаўляецца права бясплатнага праезду ў пасажырскім грамадскім транспарце ў іншых выпадках, акрамя прадугледжаных п.п.1.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2011 №202 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў».
Такім чынам, з пачатку новага навучальнага года навучэнцы зноў маюць права бясплатнага паезда не толькі да месца вучобы і назад
да месца жыхарства, але і да месцаў дадатковай занятасці, спорту, культуры і г.д. Такія меры сацыяльнай падтрымкі дазваляюць у большай меры залучаць дзяцей у дадатковую занятасць, а значыць рэальна ўплываць на прафілактыку іх супрацьпраўных паводзін.Памочнік пракурора вобласці
па
наглядзе за выкананнем
заканадаўства
аб непаўналетніх і
моладзі Ірына Тарасевіч