У Полацку адбыўся вучэбна-метадычны семінар на тэму «Актуальныя пытанні правапрымяняльнай практыкі на дасудовай стадыі крымінальнага працэсу».
У г. Полацку адбыўся вучэбна-метадычны семінар на
тэму «Актуальныя пытанні правапрымяняльнай практыкі на дасудовай стадыі
крымінальнага працэсу».
У працы семінара прынялі ўдзел работнікі Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, МУС Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі, пракуроры гарадоў і раёнаў, следчыя і начальнікі следчых падраздзяленняў вобласці, работніка органаў унутраных спраў, а таксама фінансавых расследаванняў.
У ходзе навучальнага мерапрыемства былі асветлены праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры вырашэнні заяў і паведамленняў аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ілжэпрадпрымальніцтве, абмеркаваны недахопы, дапускаемыя пры расследаванні крымінальных спраў аб злачынствах супраць асобы, а таксама па крымінальных справах аб бязвестным знікненні асоб.
Начальнік аддзела пракуратуры вобласці Р. Чудакоў.