Напярэдадні Дня Перамогі пракуроры Віцебшчыны наведалі воінскія пахаванні і ўшанавалі памяць герояў і ахвяр вайны

Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі пракуроры гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці наведалі воінскія пахаванні, брацкія магілы, пахаванні ахвяр фашызму. Правялі шэраг мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў, усклалі кветкі і запаленыя лампады.

Напрыклад, калектыў пракуратуры Докшыцкага раёна на месцы пахавання жыхароў вёскі Мількунь Докшыцкага раёна, жыўцом спаленых фашыстамі 22 лістапада 1942 года, высадзілі маладыя саджанцы туй.

Калектывы пракуратур г.Віцебска, Гарадоцкага, Бешанковіцкага, Шаркаўшчынскага, Шумілінскага і іншых рэгіёнаў усклалі кветкі ля падножжа помнікаў салдат вайны, ахвярам нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Таксама пракуроры наведалі месцы пахаванняў ветэранаў органаў пракуратуры, якія прайшлі вайну.

Напярэдадні свята пракуроры сумесна з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады наведаюць на даму ветэранаў вайны, а таксама прымуць удзел у рэканструкцыях ваенных дзеянняў.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці