Напярэдадні Дня ведаў. Супрацоўнікі пракуратуры Гарадоцкага раёна дапамаглі сабраць партфель да школы шматдзетнай сям'і
Пракуратура Гарадоцкага раёна прыняла удзел у акцыі «Збяры партфель да школы».
Напярэдадні Дня ведаў калектыў нагляднага ведамства наведаў шматдзетную сям'ю, дзе выхоўваюцца чацвёра дзяцей, траіх з якіх школьнікі.
Пракурорскія работнікі падарылі дзецям сшыткі, альбомы, алоўкі, іншыя канцылярскія прыналежнасці, пажадаўшы пры гэтым поспехаў у наступаючым навучальным годзе і выдатных адзнак у новых дзённіках.
Памочнік
пракурора Гарадоцкага раёна
Наталля Матлох