Напярэдадні навагодніх і калядных святаў пракуратурай Віцебскай вобласці павіншаваны 85 выхаванцаў сіроцкіх катэгорый ДУА «Дзіцячы дом горада Віцебска».
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў пракуратурай Віцебскай вобласці павіншаваны 85 выхаванцаў (ад 3 да 18 гадоў) сіроцкіх катэгорый ДУА «Дзіцячы дом горада Віцебска».
З віншаваннямі да дзяцей звярнуўся намеснік пракурора Віцебскай вобласці Каранько Г.А. Дзецям падораны навагоднія падарункі – цацкі, настольныя гульні, спартыўны інвентар (мячы, наборы для тэніса і інш.), таксама дому перададзена бытавая тэхніка – пыласос і прас. Адбыўся святочны навагодні канцэрт, арганізаваны выхаванцамі дома. Варта адзначыць, што 2016 год з'яўляецца юбілейным для дзіцячага дома – 70 гадоў з моманту ўтварэння. За ўвесь гэты працяглы час кіраўнікі ўстановы і ўзначаленыя імі калектывы зрабілі велізарную працу па забеспячэнні правоў дзяцей сіроцкіх катэгорый, акружылі іх клопатам, увагай і цяплом.
Старшы памочнік пракурора вобласці А.В. Волкаў.