У пракуратуры Гомельскай вобласці пракуроры трох абласцей і гарадоў абмеркавалі актуальныя пытанні нагляднай дзейнасці
У пракуратуры Гомельскай вобласці за круглым сталом пракуроры трох абласцей і гарадоў абмеркавалі актуальныя пытанні наглядной дзейнасці.
У мэтах узаемнага супрацоўніцтва ў пракуратуры Гомельскай вобласці 25 – 26 лютага 2016 года адбыўся семінар на тэму «Арганізацыя наглядной дзейнасці пракуратур г.Віцебска, г.Гомеля, г.Магілёва».
У ім прынялі ўдзел пракурор Гомельскай вобласці Аземша С.Я., пракурор Віцебскай вобласці Дыско Г.І., пракурор Магілёўскай вобласці Чадзюк А.В. і пракуроры гарадоў адпаведных абласных цэнтраў.
За круглым сталом кіраўнікі пракуратур абласцей і гарадоў абмяняліся думкамі па пытаннях арганізацыі пракурорскага нагляду за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных і грамадзянскіх справах, ажыццяўлення нагляду за расследаваннем крымінальных спраў, вопытам работы ў наглядной дзейнасці за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў.
Пракурор г.Гомеля Зайцаў С.А. пазнаёміў удзельнікаў семінара з калектывам і распавёў аб асаблівасцях арганізацыі работы ў пракуратуры горада, прадэманстраваўшы спецыяльны рэпартаж, зняты гарадскім тэлебачаннем да двухгоддзя ўтварэння пракуратуры.
У ходзе наведвання папраўчай установы «Папраўчая калонія №4» УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці ўдзельнікі семінара абмеркавалі ўмовы ўтрымання
асуджаных да пазбаўлення волі жанчын, а таксама азнаёміліся з узорамі