У пракуратуры вобласці ўзнагародзілі найлепшых работнікаў па выніках працы за 2020 год

На пасяджэнні калегіі пракуратуры вобласці адбылося ўзнагароджанне лепшых пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры вобласці па выніках работы за 2020 год.

За бездакорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За бездакорную службу» II ступені ўзнагароджаны пракурор Аршанскага раёна Белавусаў І.В., пракурор г. Наваполацка Аўсюк А.Т., начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Чудакоў Р.А., старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Сашчэка А.М.; медалём «За бездакорную службу» III ступені старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў Калпакова Н.Л., намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Мальцава Н.А., намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Нарыжны В.С., старшы пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Талкачоў А.Д., пракурор Шаркаўшчынскага раёна Дайлідзёнак В.М., пракурор Талачынскага раёна Ёдзіс І.А., старшы памочнік пракурора Полацкага раёна Калосова В.С.

У парадку заахвочвання чарговы класіфікацыйны чын на адну прыступку вышэй за вызначаны па займаемай пасадзе старэйшы саветнік юстыцыі прысвоены пракурору Браслаўскага раёна Кезіку Ю.С.; Ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік пракурора Віцебскай вобласці Каранько Г.А.; аб'яўлена падзяка Генеральнага пракурора начальніку аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Лісоўскай Т.Н.; памочніку пракурора Талачынскага раёна Кржэсінскай В.А., медалём «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Калбун В.К., старшы памочнік пракурора вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Гушча Н.А., старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю

прававых актаў Грыцкевіч В.Л., пракурор Лёзненскага раёна Журко Д.А., пракурор Чашніцкага раёна Галімбоўскі С.С., намеснік пракурора Сянненскага раёна Домкін Я.В.

Гэтыя ўзнагароды па даручэнні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Гора Д.Ю.

Пракурорам Віцебскай вобласці Сушчынскім В.В. за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне прафесійнай ініцыятывы, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні законнасці і па выніках работы за 2020 год аб'яўлена падзяка начальніку аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Пашкоўскаму В.І., намесніку начальніка аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Сашчэку А.Г., старэйшаму пракурору аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Ларьковай В.В., намесніку пракурора Пастаўскага раёна Ластоўскаму І.В., выплачана аднаразовае грашовае ўзнагароджанне памочніку пракурора Аршанскага раёна Васільеву М.А., памочніку пракурора г. Наваполацка Дашкевічу Д.Г., знята раней накладзеная дысцыплінарная выгава з памочніка пракурора Полацкага раёна Васілевіча А.В.

Лепшымі пракурорскімі работнікамі і работнікамі пракуратуры вобласці 2020 года з занясеннем на Дошку гонару пракуратуры Віцебскай вобласці прызнаны начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела Марозаў І.А., намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Кудраўцаў Д.Н., пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю Лысакоў А.А., памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Тарасевіч І.Н., пракурор Глыбоцкага раёна Козіч А.А., намеснік пракурора Віцебскага раёна Коржаў Д.І., старэйшы памочнік пракурора Аршанскага раёна Кудзінаў В.Б., старэйшы памочнік пракурора г. Віцебска Шэстапалава І.А.,  загадчык канцылярыі пракуратуры

Полацкага раёна Заяц М.А., кіроўца аўтамабіля пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна Рабіза Н.К.

Па выніках работы за 2020 год лепшай пракуратурай прызнана пракуратура Полацкага раёна. Пракурору Полацкага раёна Трашко С.А.  уручаны памятны сувенір і пераходны кубак.

Віншуем калег з заслужанымі узнагародамі. Няхай годнае служэнне грамадству і дзяржаве заўсёды будуць прыярытэтамі ў Вашай прафесійнай дзейнасці, настойлівасці і цярпення ў вырашэнні штодзённых задач!

Начальнік аддзела кадраў і
ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці
Таццяна Лісоўская