У пракуратуры Віцебскай вобласці абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах, а таксама выкананнем заканадаўства органамі прымусовага выканання

У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар на тэму: «Актуальныя пытанні арганізацыі нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах, а таксама выкананнем заканадаўства органамі прымусовага выканання».

У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік пракурора вобласці Коржоў І.Н., намеснік старшыні Віцебскага абласнога суда Федзюкевіч А.І., начальнік аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах Ціцкова І.Н., намеснік начальніка аддзела Сашчэка А.Г., старэйшы пракурор названага аддзела Духнова М.В., пракурор аддзела Таўтын І.А., а таксама намеснікі і памочнікі пракурораў гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці, якія ажыццяўляюць грамадзянска-судовы нагляд.

Адкрыў семінар першы намеснік пракурора вобласці Коржоў І.Н., які адзначыў значнасць, складанасць і шматграннасць нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах і вызначыў асноўныя задачы ажыццяўлення гэтага напрамку пракурорскай дзейнасці. 

Да ведама прысутных начальнікам аддзела Ціцковай І.Н. даведзены паказчыкі па грамадзянска-судовым наглядзе па стане на 25.11.2018, а таксама патрабаванні, якія прад'яўляюцца да арганізацыі работы па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах ва ўмовах апеляцыйнага вядзення.

Намеснік старшыні Віцебскага абласнога суда Федзюкевіч А.І. адзначыў, што інстытут апеляцыйнага прававодства прызваны стварыць дадатковыя гарантыі вынясення законнага і абгрунтаванага судовага акта. У сувязі з чым узрастаюць патрабаванні да якасці падрыхтоўкі пракурорамі іскавых заяў у суд, а таксама апеляцыйных пратэстаў. Намеснік старшыні суда звярнуў увагу прысутных на асаблівасці разгляду грамадзянскіх спраў у апеляцыйнай інстанцыі.

Намеснік начальніка аддзела Сашчэка А.Г. асвятліла асаблівасці разгляду грамадзянскіх спраў па ісках аб вызваленні маёмасці ад аресту, прымяненне норм КПК пры разглядзе пытанняў, звязаных з канфіскацыяй маёмасці, звароту ў даход дзяржавы маёмасці, даходу, атрыманага

злачынным шляхам.

Старшы пракурор аддзела Духнова М.В. выступіла з аналізам судова-пракурорскай практыкі па справах па скаргах на дзеянні (бяздзейнасць) службовых асоб і іншых юрыдычных асоб, якія ўціскаюць правы грамадзян.

Памочнік пракурора Гарадоцкага раёна Матлох Н.А. на прыкладах судовай практыкі асвятліла падставы адказнасці даўжніка за парушэнне абавязацельстваў.

Старшы памочнік пракурора г.Віцебска Дзядзюра А.П. далажыў аб зменах норм КоБС, ГК, ГПК, унесеных Законам Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2018.

Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Пашкоўскі В.І. паведаміў аб характэрных парушэннях заканадаўства ў дзейнасці органаў прымусовага выканання і мерах пракурорскага рэагавання, якія падлягаюць прымяненню.

З мэтай удасканалення прафесійнай дзейнасці з удзельнікамі семінара праведзены практычныя заняткі па вырашэнні задач, у ходзе якіх абмеркаваны праблемныя моманты, што ўзнікаюць пры разглядзе грамадзянскіх спраў, праверцы законнасці і абгрунтаванасці вынесеных судовых рашэнняў. Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам работы пры ажыццяўленні пракурорскага нагляду ў гэтым напрамку.

У заключнай частцы семінара начальнік аддзела Ціткава І.Н. указала на неабходнасць удасканалення дзейнасці, накіраванай на павышэнне якасці вывучэння спраў у апеляцыйныя тэрміны, падрыхтоўку матываваных і абгрунтаваных апеляцыйных пратэстаў.

Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за адпаведнасцю закону судовых
пастаноў па грамадзянскіх справах М. Духнова.