У пракуратуры Віцебскай вобласці абмеркавалі пытанні забеспячэння захаванасці зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, узбраення і ваеннай тэхнікі ў воінскіх часцях рэгіёна

Першым намеснікам пракурора Віцебскай вобласці старшым саветнікам юстыцыі Коржавым І.М. праведзена аператыўная нарада па пытаннях забеспячэння захаванасці зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, узбраення і ваеннай тэхнікі ў воінскіх часцях, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Для абмеркавання запрошаны камандзіры і службовыя асобы воінскіх часцей 2034, 71327, 5524, 94017, 97020, а таксама начальнік Віцебскага гарнізона.

У ходзе нарады разгледжаны вынікі работы пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў дадзенай сферы, прыведзены прыклады найбольш сур'ёзных парушэнняў, выяўленых пракурорамі ў ходзе праверак.

Па выніках абмеркавання ад камандзіраў воінскіх часцей і начальніка Віцебскага гарнізона запатрабавана няўхільнае забеспячэнне выканання патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, узбраення і ваеннай тэхнікі.

Выкананне рашэння ўзята на асаблівы кантроль.

Старшы пракурор аддзела па
наглядзе за выкананнем
заканадаўства ў войсках
У.Палуянчык