У пракуратуры Віцебскай вобласці абмеркавалі пытанні ажыццяўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці
У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар.
Тэма: Пытанні ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Для ўдзелу ў семінары запрошаны работнiкi профiльнага аддзела Генеральнай пракуратуры, пракуратуры Віцебскай вобласці, пракуроры гарадоў і раёнаў, супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама, УДФР КДК, Віцебскай мытні.
«Нагляд за аператыўна-вышуковай дзейнасцю важны і не менш актуальны за іншыя галіны пракурорскага нагляду. Дапушчаная памылка ў дадзеным напрамку негатыўна ўплывае ў далейшым на якасць вядзення дазнання, папярэдняга расследавання, падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе і вынясення законнага і справядлівага прыгавору», - адкрываючы семінар, сказаў намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук.
У межах семінара пракуроры і аператыўныя супрацоўнікі ведамстваў абмеркавалі праблемныя пытанні пры санкцыянаванні і правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Пры гэтым прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры асобна спыніліся на тыповых парушэннях і недахопах у гэтай сферы.
«Асноўная задача семінара - максімальна эфектыўнае і аднастайнае прымяненне заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці службамі на месцах. Пры выяўленні парушэнняў пракуроры не павінны ставіць сваёй мэтай пакараць супрацоўніка, мэта – растлумачыць адзіныя патрабаванні, выпрацаваць падыходы і не дапусціць недахопаў у далейшым», - падкрэсліў начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры Сяргей Замаро.
Пасля чаго праінфармаваў прысутных аб новаўвядзеннях у профільным заканадаўстве, прымяненні іх у практычнай дзейнасці.
Таксама ў межах навучальнага семінара разгледзелі асаблівасці правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, асноўныя аспекты пры афармленні дакументаў, якія прадстаўляюцца для санкцыянавання, нюансы арганізацыі і вядзення сакрэтнага справаводства ў пракуратурах.
Па выніках працы навучальнага форуму выпрацаваны адзіны алгарытм дзеянняў у прымяненні профільнага заканадаўства ў ходзе ажыццяўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Намеснік начальніка па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю
Уладзімір Рудзянкоў.