У пракуратуры Віцебскай вобласці абмеркавалі пытанні ўстанаўлення месцазнаходжання збеглых падазраваных (абвінавачваных)
Пракуратурай вобласці праведзена міжведамаснае пасяджэнне, на якім разгледжаны праблемныя пытанні ўстанаўлення месцазнаходжання падазроных (абвінавачваных), якія ўхіліліся ад следства, стан узаемадзеяння органаў папярэдняга расследавання і дазнання па дадзеным напрамку дзейнасці.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Вынікі аналізу паказалі, што ў цэлым па вобласці адзначаецца станоўчая дынаміка ў вышуку асоб, якія здзейснілі злачынствы, дадзеныя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі ва ўпраўленні крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Віцебскага аблвыканкама.
Разам з тым, не ва ўсіх рэгіёнах вобласці пры расследаванні і раскрыцці злачынстваў забяспечваецца канструктыўнае ўзаемадзеянне органаў папярэдняга расследавання і органаў унутраных спраў, не заўсёды своечасова абіраецца мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да абвінавачваемых, якія ўхіліліся ад следства, а таксама па ўстанаўленні іх месцазнаходжання.
Па выніках пасяджэння выпрацаваны дакладны алгарытм узаемадзеяння органаў унутраных спраў, Следчага камітэта і пракуратуры, які дазваляе мінімізаваць наяўныя недахопы і павысіць эфектыўнасць работы на дадзеным напрамку.
Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Р.А.Чудакоў