У пракуратуры Віцебскай вобласці адзначылі Дзень маці

Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі напярэдадні Дня маці павіншаваў жанчын органаў пракуратуры Віцебскай вобласці з надыходзячым святам, падзякаваў за працу, пажадаў здароўя, міру і дабра іх сем'ям, падкрэсліўшы, што сям'я – гэта вялікая каштоўнасць у жыцці кожнага чалавека.

Пасля прывітальнага слова кіраўніка ў актавай зале пракуратуры вобласці адбыўся святочны канцэрт, падчас якога выступілі дзеці пракурорскіх работнікаў органаў пракуратуры і супрацоўнікі абласнога апарату з творамі ўласнага сачынення.

У рэгіёнах вобласці пракуроры таксама ўдзялілі ўвагу гэтаму святочнаму дню. Пракурор Расонскага раёна Васіль Парусаў, у якога траіх дзяцей, і начальнік РОСК Аляксандр Шаўчук, які выхоўвае дваіх дзяцей, наведалі шматдзетную сям'ю настаўніцы замежных моў мясцовай школы Анастасіі Каптун у г.п.Расоны. Пажадалі бацькам і падрастаючаму пакаленню дабрабыту і радасных падзей у жыцці.

Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.