У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў «Мая любімая сям’я»

15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Дзень сям’і. Пракуратура Віцебскай вобласці не засталася абыякавай да гэтай міжнароднай падзеі.

Напярэдадні свята першаснай арганізацыяй органаў пракуратуры вобласці ГА БСЖ і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй сярод дзяцей пракурорскіх работнікаў і работнікаў органаў пракуратуры праведзены конкурс дзіцячых малюнкаў - «Мая любімая сям’я».

Выканаўцы творчых работ адзначаны памятнымі падарункамі.

Аддзел кадраў і ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці.