У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены рэспубліканскі семінар-нарада
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дубаў А.В., кіраўнікі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата ведамства Мальцаў А.В., Попава М.В., Карпрыеня А.Г., Семенихін М.А., а таксама намеснікі пракурораў абласцей і г.Мінска, начальнікі аддзелаў па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратур абласцей і г.Мінска, пракуроры гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці, супрацоўнікі абласнога апарата.
Адкрываючы семінар, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дубаў А.В. падкрэсліў значнасць і актуальнасць эфектыўнага ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў. Звярнуў увагу на асноўныя тэндэнцыі ў гэтай галіне нагляду, прывёў прыклады.
У сваіх выступленнях кіраўнікі структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры асвяцілі актуальныя пытанні арганізацыі аналітычнай і нагляднай дзейнасці органаў пракуратуры, ажыццяўлення нагляду ў сферы эканомікі, сацыяльнай сферы.
Пасля выступленняў дакладчыкаў удзельнікі семінара абмяняліся вопытам, у рэжыме жывога дыялогу абмеркавалі практыку, якая склалася ў рэгіёнах на месцах.
Падводзячы вынік семінара, пракурор Віцебскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Сушчынскі В.В. падзякаваў усім прысутным за актыўны ўдзел у навучальным мерапрыемстве і выказаў упэўненасць, што правядзенне аналагічных мерапрыемстваў будзе спрыяць развіццю карпаратыўнасці пракурорскага корпуса рэспублікі, далейшай актывізацыі і эфектыўнасці дзейнасці нагляднага ведамства ў розных сферах і дасягненню высокіх вынікаў у справе ўмацавання законнасці і правапарадку на падведамаснай тэрыторыі.
Старшы памочнік пракурора вобласці, Н.Сеўрукова