У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены турнір па армрэстлінгу сярод пракурорскіх работнікаў

З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця і развіцця фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены турнір па армрэстлінгу сярод пракурорскіх работнікаў.

У упатай і бескампраміснай барацьбе перамогу атрымаў пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю Заікін Арцём Мікалаевіч, другое і трэцяе месца занялі пракурор Сенненскага раёна Лісоўскі Ігар Леанідавіч і старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Сцяпанаў Валерый Анатольевіч.

Старшы пракурор аддзела
па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках А.Сухарукаў