У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена сустрэча ветэранаў нагляднага ведамства
У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена сустрэча ветэранаў нагляднага ведамства. Пры дапамозе наяўнай відэаканферэнцсувязі была магчымасць бачыць і чуць кожнага ў рэгіёнах на месцах.
«Пракуроры ў адстаўцы» абмеркавалі вынікі работы савета ветэранаў у мінулым годзе і разгледзелі план мерапрыемстваў на 2019 год.
Пагутарылі з кожным, хто знаходзіўся ў студыях.
Аднагалосна вырашылі, што жывая сустрэча – лепш і неабходна сустракацца часцей. Кіраўніцтва і калектыў пракуратуры вобласці запэўнілі, што будуць спрыяць выкананню пастаўленай старэйшым пакаленнем задачы.
Служба інфармацыі
пракуратуры вобласці