У пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці

Выконваючы абавязкі пракурора Віцебскай вобласці Георгій Каранько павіншаваў з Днём маці жанчын, якія праходзяць службу ў органах пракуратуры. У сваім выступленні адзначыў, што кім бы ні стаў чалавек, незалежна ад узросту, ён заўсёды застаецца дзіцемём для маці, якую павінен шанаваць і паважаць.

Георгій Аляксандравіч пажадаў усім моцнага здароўя, дамашняга соладзі, цяпла блізкіх людзей, любові, дабрабыту, міру і дабра.

Пасля ўрачыстага адкрыцця святочны канцэрт працягнулі выступленні дзяцей пракурорскіх работнікаў, а таксама харэаграфічны калектыў гімназіі №3 г.Віцебска.

У завяршэнні падведзены вынікі дзіцячага конкурсу малюнка «Як я правёў лета», пераможцам і ўдзельнікам мерапрыемства ўручаны памятныя падарункі.