У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся семінар «Аб забеспячэнні працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, вызваленых з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы»
У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся міжведамасны рэгіянальны практычны семінар «Аб забеспячэнні працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, вызваленых з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы».
Для ўдзелу ў семінары былі запрошаны начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Папова М.В., прадстаўнік ДІН МУС Рэспублікі Беларусь, МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама Міністэрства працы, занятасці і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
З улікам комплекснай прыроды разглядаемых пытанняў у працы семінара прынялі актыўны ўдзел начальнікі ўпраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне рай(гар)выканкамаў, адміністрацый раёнаў г.Віцебска, старшыні назіральных камісій, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчых інспекцый ГА-Р(У)АУС.
Адзначана, што рэцыдыўная злачыннасць у пэўным сэнсе з'яўляецца ядром усёй злачыннасці, паколькі гаворка ідзе пра кантынгент, які найбольш упарта супрацьпастаўляе сябе грамадству, правапарадку і ўцягвае ў здзяйсненне злачынстваў новых асоб. У сувязі з гэтым праца з дадзеным кантынгентам з'яўляецца адным з найбольш актуальных напрамкаў прафілактычнай дзейнасці, якая патрабуе актывізацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі.
Незабеспячэнне належнай увагі пытанням прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці, хутчэйшага працаўладкавання асоб, якія вызваліліся з папраўчых устаноў, негатыўна адбіваецца на стане законнасці і правапарадку на адпаведных тэрыторыях і вобласці ў цэлым.
У ходзе абмеркавання праблемных аспектаў узаемадзеяння зацікаўленых ведамстваў былі выпрацаваны механізмы, якія дазволяць забяспечыць больш якасны ўзровень арганізацыі працы з разглядаемым кантынгентам.
Пракуратурай вобласці выдадзены зборнік метадычных матэрыялаў па пытаннях забеспячэння працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, вызваленых з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы, у які ўвайшлі вытрымкі нарматыўных прававых актаў, дакументы, аналітычныя
даведкі і іншыя метадычныя матэрыялы па найбольш актуальных пытаннях, узнікаючых у практычнай дзейнасці пры выкананні заканадаўства аб працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, вызваленых з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы.
Старшы памочнік пракурора вобласці Н.Калпакова.