У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся семінар з кіроўцамі органаў пракуратуры
У студзені 2018 г. у пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар з кіроўцамі органаў пракуратуры вобласці па пытаннях арганізацыі работы, у ходзе якога быў праведзены агляд аўтамабіляў на камплектнасць і ўнутраны парадак, вывучаны пытанні захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, правілы вядзення і тэрміны прадастаўлення пуцёвых лістоў. Работнікі пракуратуры вобласці яшчэ раз нагадалі аб няўхільным выкананні Правілаў дарожнага руху.
Акрамя таго, на семінары былі асветлены пытанні выканання працоўнай і службовай дысцыпліны, тэхнікі бяспекі, правілаў паводзін у быце, захаванасці службовых пасведчанняў.
Правядзенне падобных мерапрыемстваў спрыяе павышэнню адказнасці работнікаў пракуратуры за эфектыўнае ажыццяўленне ўскладзеных на іх абавязкаў.
Старшы пракурор аддзела кадраў і ідэалагічнай работы
Д. Жвікава