У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся цыкл навучальных семінараў па пытаннях функцыянальных магчымасцей сэрвісу «ilex»
У пракуратуры Віцебскай вобласці пры садзейнічанні супрацоўнікаў ТАА «Юрспектр» арганізаваны і праведзены навучальныя семінары для пракурорскіх работнікаў.
Мэта мерапрыемстваў – азнаёмленне з функцыянальнымі магчымасцямі сэрвісу «ilex», эфектыўнае выкарыстанне ў правапрымяняльнай дзейнасці.
Спецыяліст па інфармацыйным суправаджэнні ТАА «Юрспектр» Таццяна Ермаковіч правяла прэзентацыю сэрвісу «ilex», падрабязна расказала пра пошукавую сістэму сэрвісу, класіфікатары, калькулятары, блокі прававой інфармацыі, профільныя агляды заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Пакрокава растлумачыла алгарытм дзеянняў карыстальніка сэрвісу з улікам зададзенай пошукавай мэты, зваротную сувязь (чат) са спецыялістамі кампаніі.
Асаблівую цікавасць пракурораў выклікаў наяўны звод матэрыялаў, навуковых артыкулаў і нарматыўных дакументаў судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама дэталёвая інфармацыя аб контрагентах.
Пасля прэзентацыі сэрвісу прадстаўнік ТАА «Юрспектр» адказала на пытанні, якія цікавяць пракурораў.
Супрацоўніцтва нагляднага ведамства Віцебшчыны з ТАА «Юрспектр» будзе працягнута.
Служба інфармацыі
пракуратуры вобласці