У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар, на якім разгледжаны пытанні выканання заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці і барацьбе з карупцыяй
У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар, на якім разгледжаны пытанні выканання заканадаўства аб аператыўна-вышукной дзейнасці і барацьбе з карупцыяй у сувязі з уступленнем у законную сілу законаў Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышукной дзейнасці» і «Аб барацьбе з карупцыяй».
У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Акадэміі МУС, УУС Віцебскага аблвыканкама, УВА ДАОРД, Генеральнай пракуратуры, пракуратуры Віцебскай вобласці, а таксама пракуроры гарадоў і раёнаў, Віцебскі і Аршанскі транспартныя пракуроры, на якіх ускладзены абавязкі па арганізацыі і ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб аператыўна-вышукной дзейнасці і барацьбе з карупцыяй.
На семінары абмяркоўваліся пытанні практычнага прымянення новага заканадаўства, правядзення аператыўна-вышукных мерапрыемстваў, выкарыстання іх вынікаў у крымінальным працэсе, у тым ліку, пры выяўленні і расследаванні карупцыйных злачынстваў. Таксама на семінары ўвага пракурораў звернута на неабходнасць удасканалення пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства аб аператыўна-вышукной дзейнасці і барацьбе з карупцыяй.
Праведзенае ў ходзе семінара тэсціраванне з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій паказала добры ўзровень ведаў пракурорамі законаў «Аб аператыўна-вышукной дзейнасці» і «Аб барацьбе з карупцыяй», якія ўступілі ў сілу, і гатоўнасць да ажыццяўлення нагляду за выкананнем новых нарматыўна-прававых актаў.
Старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за АРД Дзмітрый Статкевіч