У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся вучэбна-метадычны семінар па грамадзянска-судовым наглядзе

У праапектуры Віцебскай вобласці ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі з рэгіёнамі арганізаваны вучэбна-метадычны семінар для пракурорскіх работнікаў, якія ажыццяўляюць нагляд за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах. Яго мэта – вывучыць і прааналізаваць судовую і пракурорскую практыку па асобных катэгорыях грамадзянскіх спраў, абмеркаваць праблемныя пытанні правапрымяняльнай практыкі, прыняць меры да папярэджання магчымых парушэнняў.

Адкрыў семінар намеснік пракурора вобласці Георгій Карэнька, які адзначыў значнасць, складанасць і шматграннасць нагляду за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах і вызначыў асноўныя задачы ажыццяўлення гэтага напрамку пракурорскай дзейнасці. 

Начальнік аддзела Ірына Ціцькова давяла да ведама удзельнікаў семінара вынікі работы па галіне. Адзначыла станоўчую тэндэнцыю па апратэставанні судовых рашэнняў па грамадзянскіх справах абавязковай катэгорыі. Звярнула ўвагу на неабходнасць павышэння ролі органаў пракуратуры ў абароне законных правоў і інтарэсаў дзяржавы, юрыдычных асоб дзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама грамадзян, якія адносяцца да сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, шляхам прад'яўлення ў суды іскавых заяў аб прызнанні здзелак несапраўднымі, а таксама аб абмежаванні ў дзеяздольнасці грамадзян, не толькі злоўжываючых спіртнымі напоямі, але і якія пакутуюць псіхічнымі засмучэннямі.

         Намеснік начальніка аддзела Ала Сашчэка выступіла з пытаннем аб практыцы прымянення Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі».

Старшы пракурор гэтага ж аддзела Марыя Духнова на аснове праведзенага абагульнення асвятліла судовую і пракурорскую практыку па грамадзянскіх справах аб пакрыцці шкоды, прычыненай злачынствам дзяржаве, спагнанні даходу, здабытага злачынным шляхам.

Пракурор аддзела Ірына Таўтын распавяла аб практыцы разгляду судамі грамадзянскіх спраў аб прызнанні грамадзян абмежавана дзеяздольнымі і недзеяздольнымі. Звярнула ўвагу на неабходнасцьпрад'яўлення заяў аб прызнанні абмежавана дзеяздольнымі грамадзян, у якіх уследствие псіхічнага расстройства (захворвання) абмежавана здольнасць разумець значэнне сваіх дзеянняў або кіраваць імі.

Памочнік пракурора Расонскага раёна Сяргей Алеська асвятліў асаблівасці разгляду судамі грамадзянскіх спраў аб вызваленні маёмасці ад арышту (выключэння з вопісу).

З мэтай удасканалення прафесійнай дзейнасці з удзельнікамі семінара праведзены практычныя заняткі па рашэнні задач, у ходзе якіх абмеркаваны праблемныя моманты, што ўзнікаюць пры разглядзе грамадзянскіх спраў, праверцы законнасці і абгрунтаванасці вынесеных судовых рашэнняў.

У заключнай частцы семінара начальнік аддзела Ірына Ціткова ўказала на неабходнасць павышэння якасці вывучэння спраў у апеляцыйныя тэрміны і ўдасканалення іскавой працы.

Намеснік начальніка аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах А. Сашчэка