У рамках круглага стала пракуроры і выкладчыкі абмеркавалі пытанні барацьбы з карупцыяй у адукацыі
Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю прынялі ўдзел у пасяджэнні камісіі па процідзеянні карупцыі УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», праведзеным у форме «круглага стала».
У ходзе адкрытага і «жывога» дыялогу пракуроры абмеркавалі з членамі антыкарупцыйнай камісіі і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў асноўныя напрамкі работы па мінімізацыі карупцыйных рызык, якія маюць месца ў сістэме вышэйшай адукацыі, адказалі на шматлікія пытанні, а таксама растлумачылі асобныя нормы заканадаўства з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў практыкі пракурорскага нагляду.
Пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю
пракуратуры вобласці В.Ларькова