У рамках правядзеньня акцыі «STOP-карупцыя!»

Супрацоўнікамі аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю ў рамках правядзення акцыі «STOP-карупцыя!» на базе Віцебскай мытні праведзена адкрытае мерапрыемства ў форме «круглага стала» з работнікамі Віцебскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс», у якім з удзелам відэаканферэнцсувязі таксама прынялі ўдзел работнікі рэгіянальных аддзелаў мытнага дэкларавання «Полацк», «Орша», «Браслаў».

Так, пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Ларькова В.В. растлумачыла прысутным спецыяльныя патрабаванні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у частцы фінансавага кантролю ў дачыненні да дзяржаўных службовых асоб філіяла, падрабязна асвяціўшы аспекты прымянення на практыцы асобных палажэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства, прывяла прыклады канкрэтных правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў, што выяўляюцца ў працэсе праверак, і прававыя наступствы іх здзяйснення.

Старшы пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Мальцава Н.А. агучыла найбольш значныя крымінальныя справы карупцыйнай накіраванасці, па якіх уступілі ў законную сілу абвінаваўчыя прыгаворы судоў, растлумачыла крымінальна-прававыя наступствы парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй.

У ходзе мерапрыемства пракуроры таксама адказалі на пытанні, якія ўзнікаюць у работнікаў філіяла ў практычнай дзейнасці, адносна прымянення асобных нормаў і палажэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства.

Практыка правядзення падобнага роду сустрэч з прадстаўнікамі галін і сфер, найбольш схільных да карупцыйных рызык, будзе працягнута і ў далейшай працы пракуратуры Віцебскай вобласці.

Аддзел па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю
пракуратуры вобласці.