У СШ №34 Віцебска адкрылі клас прававой накіраванасці «Юны пракурор»

В СШ №34 Витебска открыли класс правовой направленности «Юный прокурор»
Сёння ў СШ №34 Віцебска адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця другога дзясятага класа прававой накіраванасці «Юны пракурор». У мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і іншыя ганаровыя госці.

- Гэта вялікая падзея не толькі ў маштабах органаў пракуратуры, але і ў цэлым для Беларусі. З гэтага навучальнага года ў нашай краіне ўжо працуе 14 прававых класаў «Юны пракурор», адзначыў Андрэй Швед. - Менавіта такая форма работы з моладдзю дазваляе фарміраваць сапраўдных патрыётаў са школьнай парты, адточваць стрыжань, які неабходны дзяржаўнаму служачаму, вучыць любіць сваю Радзіму.

Кіраўнік нагляднага ведамства падкрэсліў, што, навучаючыся ў гэтым класе, вучні школы змогуць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй стварэння органаў пракуратуры, асноўнымі напрамкамі іх дзейнасці і іх паўнамоцтвамі ў розных сферах.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін завастрыў увагу на важнасці прафарыентацыйнай работы ў школе.

- Пракуратура пачынае адбіраць рабят, якія маюць схільнасць да больш карпатлівай працы з законамі, з юрыдычнымі дакументамі. Мы выхоўваем патрыётаў, сумленных годных людзей, якія непрымірымы да праявы зла.

Вучні класа «Юны пракурор» у прысутнасці ганаровых гасцей і педагогаў урачыста паабяцалі стаць узорам законнасці і правапарадку, праявіць цвёрдасць і упартасць у вучобе, свята шанаваць і захоўваць памяць аб гераічных і трагічных старонках нашай гісторыі. Кожны вучань атрымаў з рук кіраўніка нагляднага ведамства Кодэкс гонару пракурорскага работніка і памятныя падарункі.

У новым класе 26 вучняў у форме, падобнай да формы пракурорскага работніка.

Дар'я Ціханава задумалася аб паступленні ў гэты клас яшчэ год таму.

- Я хачу паступіць на юрыдычны факультэт, - паведаміла «ВВ» дзяўчына. – У мяне цётка скончыла юрфак. Яна працавала ў Следчым камітэце і расказвала шмат цікавага пра сваю прафесію. Таму я вельмі ў вселілася, калі год таму ў нашай школе адкрылі першы клас «Юны пракурор». Хлопцы, якія там вучацца, дзяліліся са мной уражаннямі і раілі таксама паступіць у профільны клас.

Першы дзясяты клас «Юны пракурор» у сярэдняй школе №34 адкрыты ў верасні 2024 года. Залічэнне навучэнцаў у прававы клас праводзіцца па выніках навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі з адзнакамі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах «Граведазнаўства» і «Англійская мова», а таксама сярэднім балам пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 7.

У межах навучальнага працэсу запланавана наведванне навучэнцамі органаў пракуратуры, выязных судовых пасяджэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах, урачыстых цырымоній прыняцця Прысягі, новых месцаў пахавання мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і іншых мерапрыемстваў пракуратуры.

"Віцебскія весці"