У цэнтры ўвагі прафілактыка карупцыйных праяў
У мэтах падтрымання ў грамадстве атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да праяўленняў карупцыі, павышэння прававой пісьменнасці і выпрацоўкі ведаў і навыкаў антыкарупцыйных паводзін насельніцтва, органамі пракуратуры Віцебскай вобласці ў красавіку – маі 2022 года праведзена інфармацыйная акцыя.
У рамках акцыі актывізавана
прафілактычная праца па тлумачэнні палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад
15.07.2015
№305-З «Аб барацьбе з карупцыяй» у дзяржаўных арганізацыях, установах
адукацыі, працоўных калектывах, а таксама ўзаемадзеянне са сродкамі
масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння публікацый на антыкарупцыйную
тэматыку.
Усяго ў рамках акцыі пракуроры 52 разы выступілі з дакладамі, лекцыямі, апублікавалі 15 пісьмовых матэрыялаў.
Найбольш актыўны ўдзел у правядзенні інфармацыйнай акцыі прынялі пракуроры Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Глыбокскага, Полацкага, Лепельскага раёнаў і г.Оршы.
Работа органаў пракуратуры Віцебскай вобласці па павышэнні прававой пісьменнасці і выпрацоўцы ведаў і навыкаў антыкарупцыйных паводзін насельніцтва будзе працягнута.
Пракурор аддзела па барацьбе
з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю
С.В.Падалінскі