У Віцебску парадам адкрылі фестываль вулічнага мастацтва «На сямі вятрах»
У Віцебску ўрачыстым парадам адкрыўся фестываль вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» у рамках «Славянскага базару». Маляўнічае шэсце з удзелам мастакоў, музыкантаў, перформераў і іншых артыстаў прайшло па вуліцы Леніна, сабраўшы як удзельнікаў фестывалю, так і шматлікіх гледачоў.