У Віцебску праходзіць пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта па актуальных пытаннях сельскай гаспадаркі і землеўпарадкавання

В Витебске проходит заседание областного исполнительного комитета по актуальным вопросам сельского хозяйства и землеустройства

У Віцебску праходзіць пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта па актуальных пытаннях сельскай гаспадаркі і землеўпарадкавання

23.07.2026

У пасяджэнні прымае ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гора.

Пачалося пасяджэнне з абмеркавання пытання «Аб захаванасці буйной рагатай жывёлы і птушкі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці за першае паўгоддзе 2026 г.».

– Самае галоўнае – спыніць памор, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік. – Была праведзена па-сапраўднаму вялікая праца, і гэта вялікая перамога Віцебскай вобласці.

Разгледжана таксама пытанне «Аб мерах, якія прымаюцца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі па ліквідацыі фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў».

Праблема гэтая застаецца актуальнай і знаходзіцца пад пастаянным кантролем мясцовых улад. У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў 2022-2023 гадах у рэспубліцы была праведзена суцэльная інвентарызацыя земляў у мэтах выяўлення і ліквідацыі фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў, невыканання іх межаў і (або) мэтавага выкарыстання шляхам наступнага прадастаўлення зямельных участкаў альбо вызвалення ў выпадку немагчымасці ўзаканення па прычыне парушэнняў патрабаванняў заканадаўства.

У вобласці выяўлена больш за 20 тыс. фактаў неадпаведнасці межаў зямельных участкаў. Раённымі і выканаўчымі камітэтамі пацверджана звыш 14 тыс. выпадкаў самавольнага заняцця земляў. Найбольшая колькасць рашэнняў аб легалізацыі участкаў па заявах грамадзян прынята ў Полацкім, Віцебскім, Лепельскім, Ушацкім раёнах, Віцебску, найменшая – у Шумілінскім, Дубровенскім, Глыбоцкім раёнах. Больш за 4 тыс. самавольна занятых участкаў вызвалена.

Работа ў гэтым напрамку працягваецца, у тым ліку і праз удасканаленне заканадаўства. Перад мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пастаўлена задача актывізаваць работу па ліквідацыі фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў і завяршыць яе да 1 студзеня 2028 года.

Сваю рабочую паездку ў Віцебскую вобласць Ігар Сяргеенка працягне на прадпрыемствах вобласці.

"Віцебскія весці"