У Віцебску прайшло пасяджэнне прэзідыума абласнога аб'яднання прафсаюзаў
– Прафсаюзы вобласці зрабілі свой уклад у рэалізацыю палажэнняў пагаднення, – пракаментаваў работу арганізацыі загадчык аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін абласнога аб'яднання прафсаюзаў Уладзімір Аспанаў. – Мы працуем над пастаўленымі задачамі, і далей будзем рэалізоўваць намечанае. Усім надамо ўвагу: і людзям старэйшага пакалення, і дзецям. Не забываем нашых работнікаў, аказваем ім падтрымку і ствараем бяспечныя ўмовы працы.
Трохбаковае абласное пагадненне на новы перыяд было заключана 10 чэрвеня і ўключыла ў сябе праграму работы на 2025-2027 гады. У яго рамках рэалізуецца комплекс мер па забеспячэнні сацыяльна-прававой абароны насельніцтва вобласці. Праводзімы прафсаюзны маніторынг дазваляе своечасова выяўляць праблемныя пытанні ў галіне аплаты працы, занятасці, сацыяльных гарантый і прымаць сумесна з сацыяльнымі партнёрамі неабходныя меры па іх вырашэнні.
Прафсаюзы надаюць увагу аздараўленню работнікаў і членаў іх сем'яў. Вялікая работа праводзіцца па папулярызацыі рабочых прафесій, выяўленні таленавітай моладзі.
На прэзідыуме абмеркавалі комплекс мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей і правядзенне XIII міжгаліновай спартакіяды прафсаюзаў Віцебшчыны, прысвечанай 35-годдзю з дня ўтварэння ФПБ.