У Віцебску адбыўся Моладзевы форум «#МЫРАЗАМ35»

В Витебске состоялся Молодежный форум «#МЫВМЕСТЕ35»
У ВДУ імя П.М. Машэрава адбыўся Моладзевы форум «#МЫРАЗАМ35». У ім узялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат, начальнік ІМПЗ па Віцебскай вобласці Валерый Лабацэвіч і прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў.

На форуме прайшоў адкрыты дыялог па пытаннях, якія тычацца генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, партыйнага будаўніцтва ў Беларусі, узаемадзеяння Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расіі і Кітая, значэння фестывалю «Славянскі базар» як сімвала адзінства народаў.

Андрэй Скурат выступіў перад маладымі работнікамі падатковых органаў, органаў мытнай службы, прымусовага выканання, фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

На прыкладзе расследавання крымінальнай справы па абвінавачванні Серафімовіча С.С., прызнанага Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь вінаватым у генацыдзе беларускага народа, пракурор вобласці расказаў, як адбываецца збор доказаў па крымінальнай справе, якая дапамога аказваецца з боку неабыякавых людзей, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

– Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, узбуджанай Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, – гэта не проста адасобленае вядзенне справы органам крымінальнага пераследу, гэта ўжо нацыянальны праект, – падкрэсліў Андрэй Скурат. – У гэты праект уцягнуты ўсе, ад студэнта да сенатара. Гэта сведчыць аб тым, што пытанні захавання гістарычнай памяці, аднаўлення гістарычнай справядлівасці, важныя кожнаму жыхару нашай Радзімы.

"Віцебскія весці"