У Віцебскай вобласці абвастрыліся пытанні папярэджання гібелі і цяжкага траўматызму непаўналетніх ад знешніх прычын
Старшы памочнік пракурора вобласці Волкаў А.В. адзначыў, што ў сувязі з рэзананснымі няшчаснымі выпадкамі з дзецьмі ў Віцебскай вобласці абвастрыліся пытанні папярэджання гібелі і цяжкага траўматызму непаўналетніх ад знешніх прычын.
У бягучым перыядзе 2020 года ўжо ад знешніх прычын загінула 11 дзяцей (удаўленне, падзенне, асфіксія і інш.).
У г.Полацку 08.11.2020 у ліўневым калодзежы ўтануў васьмігадовы школьнік. Адтуліна люка ліўневага калодзежа, глыбіня якога склала 2,5 метра (запоўнена вадой на 1,9 метра), была закрыта прагнілымі драўлянымі дошкамі. Полацкім МОСК узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.428 КК Рэспублікі Беларусь па факце халатнасці асоб арганізацыі, якая адказвала за эксплуатацыю калодзежа.
У г.Віцебску на чыгуначным пераездзе меў месца факт траўматычнай ампутацыі сярэдняй траціны галёнкі трынаццацігадовага школьніка.
У сувязі з гэтым, пракуратурай вобласці пракуроры на месцах арыентаваны неадкладна прааналізаваць эфектыўнасць забеспячэння бяспекі на аб'ектах гарадской і сельскай інфраструктуры, у тым ліку на ліўневых калодзежах, іншых падобных аб'ектах, а таксама на аб'ектах транспарту.
Акрамя таго, будзе ацэнена работа выканкамаў, адміністрацый, іншых суб'ектаў прафілактыкі ў рамках выканання сумеснай указанні пракуратуры вобласці і Віцебскага аблвыканкама па выяўленні і прывядзенні ў бяспечны стан патэнцыйна небяспечных для дзяцей аб'ектаў (кар'еры, будоўлі, закінутыя будынкі, штучныя вадаёмы і т.п.).
Пракурорамі будуць праведзены адпаведныя выступленні ў сродках масавай інфармацыі.
Група па наглядзе за выкананнем
заканадаўства
аб непаўналетніх і моладзі
пракуратуры вобласці