У Віцебскай вобласці пракурорамі праведзена праверка выканання заканадаўства пры прыняцці рашэнняў аб прадастаўленні гарантый па крэдытах
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання заканадаўства пры прыняцці мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі рашэнняў аб прадастаўленні гарантый па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленні кантролю за своечасовым пагашэннем крэдытаў і працэнтаў па іх.
Праверкай устаноўлена, што работа па прадастаўленні гарантый па крэдытах банкаў у Віцебскай вобласці арганізавана дастаткова актыўна: у 2014 г. заключана 175 дагавораў гарантый па крэдытах, у 2015 г. – 462 дагаворы, у 2016 г. – 400 дагаворы, у 2017 г. – 142 дагаворы, за 4 месяцы 2018 г. – 1 дагавор. Найбольшая колькасць дагавораў заключана аблвыканкамам – 311, Віцебскім райвыканкамам – 81, Верхнядзвінскім райвыканкамам – 69, Дубровенскім райвыканкамам – 69 і Талачынскім райвыканкамам – 64.
Пры гэтым у ходзе вывучэння дадзенай сферы дзейнасці пракурорамі выяўлены істотныя парушэнні заканадаўства.
Так, інструкцыі аб парадку прадастаўлення гарантый па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь, зацверджаныя рашэннямі гаррайвыканкамаў, не заўсёды знаходзіліся ў актуальным стане і адпавядалі ўстаноўленым патрабаванням (Бешанковіцкі, Глыбоцкі і Міёрскі раёны).
У парушэнне п.6 Палажэння аб парадку прадастаўлення гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, якія выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 №359, дапускаліся факты прыняцця рашэнняў аб прадастаўленні гарантый па крэдытах банкаў пры адсутнасці неабходных дакументаў (Аршанскі, Міёрскі, Глыбоцкі і Дубровенскі раёны).
Праверкай адзначана недастатковае ўзаемадзеянне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў з банкамі, аб чым сведчаць факты адсутнасці належнай работы па рэгрэсным спагнанні з даўжнікоў запазычанасцей па выкананых гарантыях, несвоечасовага накіравання банкамі ў выканкамы паведамленняў з далучэннем копій дакументаў, якія пацвярджаюць выстаўленне патрабаванняў да крэдытаатрымальнікаў.
У шэрагу раёнаў выяўлены выпадкі неабгрунтаванага прадастаўлення гарантый па крэдытах юрыдычным
асобам, якія маюць запазычанасць па плацяжах у бюджэт, а таксама не выканаўшым свае абавязацельствы па раней прадастаўленых пазыках (крэдытах) (Віцебскі, Полацкі, Мёрскі і Глыбоцкі раёны).У парушэнне патрабаванняў бюджэтнага заканадаўства Віцебскім аблвыканкамам у 2017 г. – мінулым перыядзе 2018 г. рашэнні аб прадастаўленні гарантый па крэдытах прымаліся пры перавышэнні ўстаноўленага ліміту доўгу (гарантыі па крэдытах ДА «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты», ААТ «Віцебскі мясакамбінат»).
Мелі месца факты прыняцця рашэнняў аб прадастаўленні гарантый для забеспячэння выканання абавязацельстваў арганізацый-лізінгаатрымальнікаў па пагашэнні запазычанасці па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу), што не адпавядае патрабаванням п.1 арт.2, п.2 арт.65 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У Дубровенскім і Полацкім раёнах насуперак устаноўленым патрабаванням дагаворы гарантый заключаліся без своечасовага ўнясення юрыдычнымі асобамі адпаведнай платы.
У сувязі з выяўленымі парушэннямі пракурорамі раёнаў у райвыканкамы ўнесена 6 прадстаўленняў, на рашэнне выканкама прынесены пратэст. Пракуратурай вобласці ў Віцебскі аблвыканкам накіравана прадстаўленне аб устараненні парушэнняў заканадаўства пры прадастаўленні гарантый па крэдытах, што выдаюцца банкамі, прычын і ўмоў, ім спрыяючых. Указаныя акты нагляду ў цяперашні час знаходзяцца на разглядзе.
Пракурор аддзела па наглядзе
за
выкананнем заканадаўства
і законнасцю
прававых актаў
пракуратуры
вобласці Марына Запрудская