У Віцебскай вобласці разгледжана 60 крымінальных спраў за абразу і пагрозы ў адрас прадстаўнікоў улады і міліцыянераў

Жихарка Верхнядзвінскага раёна ў сацсетцы TikTok у публічным доступе размясціла відэа з абразамі ў адрас камандзіра ўзвода ДПС ДАІ Наваполацкага гарвыканкама. У канцы ліпеня вынесены прыгавор: жанчына асуджана да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу.

У агульнай складанасці да канца паўгоддзя на Віцебшчыне разгледжана ўжо 60 крымінальных спраў за публічныя абразы прадстаўніка ўлады ў інтэрнэце, паклёп, пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. На разглядзе ў судах знаходзяцца яшчэ 9 такіх спраў. Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Віталь Сузанскі нагадвае: за такія дзеянні прадугледжаны сур'ёзныя пакаранні.

Як адзначае прадстаўнік пракуратуры вобласці, цяпер намаганні дэструктыўных сіл накіраваны на стварэнне адмоўнага вобраза прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Прычым цяпер жыхары Віцебшчыны сталі выкладваць відэаролікі адпаведнага зместу і ў сацсетцы TikTok. Такія факты за апошні час выяўлены ў розных рэгіёнах вобласці. Часткова гэта робіцца, што называецца, дзеля хайпа.

– Для некаторых карыстальнікаў інтэрнэту тэма абразы прадстаўнікоў улады здаецца моднай, – адзначае намеснік начальніка аддзела пракуратуры. – Размяшчаючы абразлівыя відэа, паклёпнікі спрабуюць прасоўваць свае відэаканалы і старонкі, імкнучыся зарабіць за кошт велізарнай колькасці праглядаў ролікаў. Але яны выпускаюць з-пад увагі, чым гэта можа для іх абярнуцца. За наўмысныя дзеянні, звязаныя з распальваннем расавай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці розні прадугледжана максімальнае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.

"Віцебскія весці".