У Віцебскай вобласці разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння дзяржорганаў па рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў
Процідзеянне распаўсюджванню наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці сістэмы праваахоўных органаў, а таксама іншых дзяржаўных структур, грамадскіх фарміраванняў.
У мэтах папярэджання і спынення правапарушэнняў у гэтай сферы ўсімі зацікаўленымі ведамствамі прымаюцца канкрэтныя меры арганізацыйнага, прававога і медыцынскага характару, звязаныя з выяўленнем каналаў пастаўкі наркатычных сродкаў, прыцягненнем вінаватых асоб да адказнасці, арганізацыяй прафілактычнай работы і аказаннем спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.
Комплексны падыход ва ўказанай сферы дазволіў забяспечыць у бягучым годзе стабільную аператыўную абстаноўку ў дадзеным напрамку. Адзначаецца зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркотыкаў, колькасці грамадзян, якія стаяць на ўліках у наркалагічных службах.
Разам з тым, праблема распаўсюджвання наркаманіі па-ранейшаму носіць актуальны характар і патрабуе больш актыўнай пазіцыі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, цеснай каардынацыі намаганняў дзяржаўных органаў, грамадскіх фарміраванняў па папярэджанні незаконнага спажывання наркотыкаў.
У асобных рэгіёнах вобласці прымаемыя меры па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў не заўсёды адэкватныя сітуацыі, якая складваецца на месцах, не ўлічваецца ўзровень і дынаміка злачыннасці, запланаваныя рэгіянальнымі комплекснымі планамі мерапрыемствы ў шэрагу выпадкаў не выконваюцца альбо выконваюцца фармальна (Верхнядзвінскі, Дубровенскі, Сенненскі, Чашніцкі, Пастаўскі, Полацкі раёны).
Не ўсюды наладжана дакладнае ўзаемадзеянне тэрытарыяльных аддзелаў унутраных спраў і наркалагічных службаў пры
ажыццяўленні прафілактычнай працы з нарказалежнымі асобамі.Маюць месца факты фармалізму пры арганізацыі работы па папярэджанні правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, ва ўстановах адукацыі вобласці (г.Віцебск, Аршанскі раён).
Недастаткова ўжываецца такая мера прафілактычнага характару, як накіраванне нарказалежных асоб у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
Мае патрэбу ў паляпшэнні дзейнасць РА-РАУС па выяўленні злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, у тым ліку звязаных са збытам.
З боку супрацоўнікаў міліцыі маюць месца парушэнні заканадаўства пры падрыхтоўцы спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, звязаных з ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, складанні па іх працэсуальных дакументаў. Пры паўторным здзяйсненні правапарушэнняў, прадугледжаных ч. 4 арт. 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, не заўсёды даецца ацэнка наяўнасці ў дзеяннях вінаватых асоб складу злачынства, прадугледжанага арт. 328-2 КК Рэспублікі Беларусь. Мае патрэбу ў карэкціроўцы практыка АУС па прыцягненні грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (Віцебскі, Полацкі, Аршанскі, Лепельскі, Талачынскі раёны, г.г. Віцебск, Наваполацк).
Не адпавядае прад'яўленым патрабаванням якасць вырашэння заяў і паведамленняў аб незаконным абароце наркотыкаў органамі дазнання. Пры правядзенні першапачатковых следчых дзеянняў імі дапускаюцца сур'ёзныя памылкі і пралікі, парушэнні норм ПВКоАП і УПК Рэспублікі Беларусь, што прыводзіць да страты доказаў, якія маюць істотнае значэнне пры даказванні вінаватасці асоб, у асобных выпадках цягне прызнанне доказаў недапушчальнымі (Аршанскі, Чашніцкі, Докшыцкі, Пастаўскі, Шумілінскі раёны).
Па выніках абмеркавання каардынацыйным саветам прынята рашэнне, накіраванае на паляпшэнне ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых ведамстваў і арганізацый пры рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыку іх ужывання, сацыяльную рэабілітацыю асоб, хворых наркаманіяй.
ТаццянаЛісоўская,
начальнік
арганізацыйна-
кантрольнага
аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці.