У Віцебскай вобласці стартуе штогадовы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы
У аглядзе-конкурсе могуць
прымаць удзел юрыдычныя асобы незалежна ад формы ўласнасці,
зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці, іх адасобленыя структурныя
падраздзяленні. Лепшых вызначаць у намінацыях:
- "Арганізацыі невытворчай сферы";
- "Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых да 100 чалавек";
- "Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых ад 101 да 500 чалавек";
- "Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых звыш 500 чалавек".