У Віцебскай вобласці павялічылася колькасць неразысканых злачынцаў
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі органаў папярэдняга расследавання, тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, пракуроры гарадоў і раёнаў вобласці.
На нарадзе адзначана, што ў Віцебскай вобласці прасочваецца негатыўная тэндэнцыя да павелічэння рэшткаў неразысканых злачынцаў з 353 да 372 (+19 асоб), у тым ліку ў Першамайскім, Кастрычніцкім, Чыгуначным раёнах г.Віцебска, Шумілінскім, Верхнядзвінскім, Дубровенскім раёнах.
Рост неразысканых злачынцаў адбыўся з ліку асоб, абвешчаных у вышук органамі папярэдняга расследавання і судамі, у асноўным тых, хто здзейсніў менш цяжкія злачынствы, з якіх пераважаюць крадзяжы маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама ухіленні бацькоў ад выплаты сродкаў на утрыманне дзяцей.
Таксама ў рэгіёне адзначаецца рост (з 262 да 298) крымінальных спраў, папярэдняе следства па якіх прыпынена на падставе п.2 ч.1 арт.246 КПК Рэспублікі Беларусь (Віцебскі, Глыбоцкі, Гарадоцкі, Шумілінскі, Полацкі раёны, г.Наваполацк).
У ходзе праверак становішча спраў на месцах па выяўленых парушэннях выканання заканадаўства аб вышуку злачынцаў, пракурорамі гарадоў і раёнаў да кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў былі прыняты меры пракурорскага рэагавання.
Па выніках нарады выпрацаваны алгарытм дзеянняў, накіраваных на значнае паляпшэнне якасці вышуковай і следчай працы па ўсталяванні месцазнаходжання разысканых злачынцаў.
У.Рудзянкоў, Д.Мергурыеў.