У Віцебскай вобласці ўзбуджана больш за 30 крымінальных спраў за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, злучаны з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі

У адпаведнасці з патрабаваннямі арт. 212 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за крадзеж маёмасці шляхам змянення інфармацыі, якая апрацоўваецца ў камп'ютарнай сістэме, захоўваецца на машынных носьбітах або перадаецца па сетках перадачы даных, альбо шляхам увядзення ў камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі.

Адначасова з інтэнсіўным развіццём камп'ютарных тэхналогій павялічваецца і колькасць асоб, якія жадаюць несумленным шляхам атрымаць выгады матэрыяльнага характару ад даверлівых карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт шляхам крадзяжу ў іх грашовых сродкаў, у тым ліку звязанага з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі.

Так, з лістапада мінулага года ў аддзел па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама сталі паступаць множныя звароты жыхароў рэспублікі аб тым, што неўстаноўленыя асобы праз сетку Інтэрнэт, ад імя МУС Рэспублікі Беларусь, блакуюць Інтэрнэт-браўзер грамадзян Рэспублікі Беларусь, патрабуючы перавесці грашовыя сродкі за аплату адміністрацыйнай адказнасці, за прагляд сайтаў, якія змяшчаюць матэрыялы парнаграфічнага характару, на абаненцкія нумары кампаніі СТАА «МТС», ЗАТ «БеСТ».

Некаторыя з даверлівых грамадзян, дакладна не пераканаўшыся ў тым, хто з імі насамрэч вядзе перапіску, неадкладна пералічвалі грашовыя сродкі ў памеры ад 500 тысяч беларускіх рублёў і вышэй, як пазней устаноўлена так званым камп'ютарным махлярам. Пры гэтым, якіх-небудзь адміністрацыйных правапарушэнняў альбо злачынстваў праз сетку Інтэрнэт, атрымальнікі падобных паведамленняў насамрэч не здзяйснялі.

На дадзены момант у дачыненні да асоб, якія здзейснілі адзначаныя злачынныя дзеянні, падраздзяленнямі СК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўзбуджана больш за 30 крымінальных спраў па арт. 212 ч.2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютэрнай тэхнікі, спалучаная з несанкцыянаваным доступам да камп'ютэрнай інфармацыі), 3 крымінальныя справы па арт. 351 КК Рэспублікі Беларусь (камп'ютарны сабатаж). У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, санкцыянаваных пракуратурай Віцебскай вобласці, і неабходных следчых дзеянняў, устаноўлены абставіны і асобы, якія маюць дачыненне да здзяйснення адзначаных злачынстваў.

На дадзены момант дакладна ўстаноўлена асоба грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які наняў грамадзян Рэспублікі Беларусь для працы на тэрыторыі рэспублікі з мэтай набыцця сім-карт грамадзян з наступным размяшчэннем дадзеных нумароў на сайце, які блакуе працу Інтэрнэт-браўзера для атрымання грашовых сродкаў.

У дачыненні да аднаго з саўдзельнікаў злачыннай групы пракуратурай Віцебскай вобласці, з улікам цяжкасці і абставін здзейсненых злачынстваў, памеру прычыненай шкоды, абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Усяго ад дзеянняў вінаватых асоб пацярпела каля 1000 чалавек, меркаваная шкода складзе больш за 550 млн. беларускіх рублёў.

Улічваючы названую інфармацыю, яшчэ раз хацелася б звярнуць увагу жыхароў нашага рэгіёна, што ў выпадку атрымання падобных сумнеўных прапаноў праз сетку Інтэрнэт аб неабходнасці выплаты розных штрафаў, плацяжоў, пошлін патрабуецца спачатку дакладна пераканацца ў тым, хто насамрэч з імі вядзе перапіску, і ці ўпаўнаважана незнаёмая Вам асоба на здзяйсненне падобных дзеянняў адпаведнымі ўстановамі або арганізацыямі. Пры найменшых падазрэннях у недакладнасці атрыманых электронных паведамленняў неадкладна інфармаваць органы ўнутраных спраў аб іх атрыманні. Адзначаная праца праваахоўных ведамстваў па папярэджанні злачынстваў падобнага віду будзе і ў далейшым знаходзіцца на пастаянным кантролі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці. 

Намеснік начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем Ю. Амброс.