У Віцебскім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта №18
Праблематыка дзіцячага траўматызму за апошнія гады Рэспублікай Беларусь, як і міжнароднай супольнасцю, прызнана надзвычай актуальнай. Прафілактыка траўмавання дзяцей трактуецца як абавязак грамадства абараняць правы дзяцей на жыццё і здароўе ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай Канвенцыі аб правах дзіцяці 1990 года.
У Віцебскай вобласці з 2013 па 2015 гады ад знешніх прычын загінулі 82 дзіцяці, абсалютная большасць з іх - 56 з'яўляюцца малалетнімі дзецьмі да 14 гадоў (68 %).
У выніку ўтапленняў у натуральных і штучных вадаёмах загінуў 21 непаўналетні, самагубстваў – 15, дарожна-транспартных здарэнняў – 12, пажараў – 7, падзенняў з вышынных жылых дамоў – 7, гвалтоўных крымінальных дзеянняў – 7, аспірацыі староннімі прадметамі – 6, абвальванняў грунту на кар'ерах – 4. У адзінкавых выпадках дзеці пайшлі з жыцця па прычынах атручвання алкаголем і чадным газам.
Колькасць смяротна траўмаваных непаўналетніх стабільна высокая - у 2013 годзе загінулі 30 падлеткаў, 2014 годзе – 29 дзяцей, мінулым перыядзе 2015 года – 23 дзіцяці.
Распаўсюджаны траўмы дзяцей бытавога, школьнага, спартыўнага характару, па прычынах падзенняў, атручванняў, гвалтоўных дзеянняў, дарожных аварый.
У сувязі з гэтым на днях у Віцебскім
У аблвыканкаме адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 №18.
Прадстаўніцтва службаў беспрэцэдэнтнае – кіраўнікі УУС, ДАІ, МНС, Камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама, упраўленняў адукацыі, аховы здароўя, таварыства выратавання на водах, кіраўнікі гаррайвыканкамаў, раённых і гарадскіх камісій па справах непаўналетніх.
Аналізу падвергнуты эфектыўнасць выканання службамі на месцах абласнога плана мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных здарэнняў з дзецьмі.
Таксама прадстаўніком пракуратуры вобласці дакладзены вынікі пракурорскіх праверак аб выкананні заканадаўства аб папярэджанні гібелі і траўматызму дзяцей, якія сведчаць аб выяўленых фактах ведамаснай раз'яднанасці, неналежнай каардынацыі падпарадкаваных устаноў, нездавальняючым планаванні дзейнасці службамі сваёй прафілактычнай работы. Пракурорамі ўнесены 24 акты нагляду, у органы ўлады накіраваны 3 інфармацыйныя запіскі, пракуратурай вобласці ў аблвыканкам таксама падрыхтавана адпаведная інфармацыйная запіска.
Акрамя таго, абмеркаваны праблемныя пытанні папярэджання дзіцячай злачыннасці, асабліва мер па процідзеянні уцягванню дзяцей дарослымі асобамі ў групавую злачыннасць.
Пасяджэнне праведзена даволі плённа. Па выніках Каардынацыйным саветам аблвыканкама, КДН
аблвыканкама сумесна з пракуратурай вобласці прыняты шэраг канкрэтных мер па паляпшэнні сітуацыі па названых пытаннях. Сумеснае рашэнне з'яўляецца, свайго роду, праграмным мерапрыемствам абласнога ўзроўню на будучы год, накіраваным на папярэджанне траўматызму і злачыннасці непаўналетніх.
Старшы памочнік пракурора вобласці Антон Волкаў.